Моладзевы летнік «Беларусам быць годна»
«Арт Сядзіба» другі раз ладзіць моладзевы летнік «Беларусам быць годна». Летнік будзе праходзіць 26-29 ліпеня непадалёк ад Менска. На летнік запрашаецца моладзь ад 18 гадоў. Удзел бясплатны.
Летнік «Беларусам быць годна» ўнікальны сваёй праграмай. Гэта не проста сухія лекцыі і традыцыйныя майстар-класы. Праграма летніка насычаная інтэрактывамі, гульнямі, а таксама культурнымі размовамі і выступамі.
Мадэратары летніка — каманда «Арт Сядзібы»: культурніцкія дзеячы, аўтары паспяховых праектаў і проста людзі, якія натхняюць. Яны імкнуцца сабраць разам актыўных людзей, якія захапляюцца беларускай культурай, мастацтвам і актыўныя ў сваёй грамадскай дзейнасці.
У выніку летніка гарантуецца, што вы знойдзеце новых знаёмых і сяброў, а таксама станеце рухавіком беларускай культуры.
Жыць удзельнікі будуць у намётах. Намёты і харчаванне забяспечваюцца самімі ўдзельнікамі.
Заяўкі прымаюцца да 1 ліпеня тут.