Моцны вецер абрынуў плот у Баранавічах, цэгла пашкодзіла аўтамабілі
Моцны вецер абрынуў цагляны плот у Баранавічах, цэгла пашкодзіла шэсць аўтамабіляў, якія былі прыпаркаваныя побач.

Здарэнне адбылося каля завода „Торгмаш”, – паведамляе intex-press.by.
З усёй краіны прыходзяць даныя пра наступствы моцнага ветру, які ламае дрэвы, святлафоры, перакульвае прыпынкі грамадскага транспарту.
У сталіцы зарэгістравана больш за 900 падзенняў дрэваў. Паведамленняў аб пашкоджаннях дахаў ды іх элементаў больш за сто, – паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Менгарвыканкама.
Беларускае Радыё Рацыя
