Моцны выбух у цэнтры Нью-Ёрку



У цэнтры Нью-Ёрку адбыўся моцны выбух, ёсць пацярпелыя, паведаміла New York Post.

1477242817

Па словах мэра гораду Біла Дэ Блазіё адзін чалавек сур’ёзна траўмаваны, у бальшыні параненых – парэзы і пашкоджанні ад аскепкаў, што разляцеліся.

Выбух прагрымеў у 20.40 па мясцовым часе (03.40 ночы 18 верасня паводле беларускага часу). Выбіты вокны будынкаў на 27-й вуліцы раёна Манхэтэн. Жыхары двух дамоў эвакуяваны.

Паводле звестак паліцыі выбуховае прыстасаванне было закладзена каля будынку Асацыяцыі непаўнаспраўных па зроку грамадзян. Гэты будынак якраз на рэканструкцыі.

Беларускае Радыё Рацыя