Моўныя курсы пры Інстытуце мовазнаўства
Беларуская мова становіцца мовай не толькі акадэмічнай гуманітарнай сферы, але і сферы дакладных навук.
Распавядае Настасся Марозава – старшыня Савета маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
– Ёсць станоўчыя прыклады абароны, напісання не толькі магістарскіх, курсавых прац, кандыдацкіх, нават доктарскіх у такіх галінах ведаў, як парашковая металургія, інфарматыка, вышэйшая матэматыка, фізіка-тэхнічныя дысцыпліны. Гэтыя працы пісаліся, пішуцца. І чым большым будзе кола такіх прац, чым большым будзе досвед у напісанні прац па-беларуску, тым больш проста будзе ісці наступнікам па ўжо гэтай торнай дарозе.
Для тых, хто імкнецца выкарыстоўваць беларускую мову ў акадэмічнай сферы, штотыдня пры Інстытуце мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук праходзяць адмысловыя курсы.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара