„Мова нанова” пра медыцыну па-беларуску
Гарадзенская „Мова нанова” правяла навучанне пра медыцыну па-беларуску. Гэтым разам госцем курсаў быў Андрэй Вітушка – лекар з Менску, які працуе дзіцячым анастэзіёлагам-рэаніматолагам і штодня выкарыстоўвае ў сваёй працы беларускую мову.
Лекар прывёў жыццёвыя прыклады са штодзённага карыстання беларускай мовай і адзначыў, што гэта не выклікае негатыўнай рэакцыі ў пацыентаў.
Пра здароўе і розныя лекарскія аспекты распавёў Андрэй Вітушка:
– Здароўе паводле азначэння Сусветнай арганізацыі аховы здароўя – гэта не толькі адсутнасць хваробаў фізічных, а таксама стан поўнай цялеснай, духоўнай і сацыяльнай гармоніі – гэта тое, над чым працаваў Скарына. Будучы доктарам лекарскіх навук не толькі лячыў людзей, ён яшчэ выдаваў кнігі, такім чынам займаўся іх духоўным выхаваннем і духоўным аздараўленнем – гэта з’яўляецца сапраўднай медыцынай – гэта тое, чым мусіць займацца медыцына, а не толькі механічна лячыць той ці іншы орган.
Сустрэча сабрала некалькі дзясяткаў гарадзенцаў, якія задавалі лекару розныя пытанні, а таксама прывялі прыклады прымавак і прыказак звязаных са здароўем.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня