„Мова Нанова”: Што называлі каханнем у ВКЛ?
Пра тое, што называлі каханнем у Вялікім Княстве Літоўскім, размаўлялі ў Гародні падчас бясплатных курсаў беларускай мовы „Мова Нанова”. На прыкладах кахання ў Старажытнай Грэцыі і Рыме ды іншых краінах, гарадзенцы дазналіся пра тое, якімі былі адносіны паміж мужчынамі і жанчынамі.
Пра тое, што такое інтымныя адносіны ў Сярэднявечнай Еўропе, ці былі шлюбы паміж рознымі пластамі грамадства, расказвала кандыдатка гістарычных навук Наталля Сліж:
– Каханне можна падзяліць на такое вымярэнне, як узнёслае, якое можна пачытаць у панегірычных казаннях на шляхецкі шлюб, дзе расказвалася пра добрую нявесту, пра добрага жаніха і жадалася, каб у іх усё надалей складвалася добра. Гэта было вельмі прыгожа, але калі мы звяртаемся да жыцця, то жыццё паказвае практычнае вымярэнне кахання, можна сказаць такое матэрыяльнае. Напрыканцы жыцця, або ў даравальных запісах мы чытаем такую рэч, як дараванне маёмасці, і за што маглі падарыць гэтую маёмасць. Узгадваліся такія моманты, як цнатлівае захаванне, за дапамогу ў хваробах, вернасць у шлюбе.
Прысутныя таксама маглі пачуць любоўную лірыку, фрагменты твораў Уладзіміра Арлова пра каханне, а таксама гісторыі з розных вандровак знакамітых людзей Беларусі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня