«Мова нанова» ў Берасці набірае папулярнасць
Каля двух дзясяткаў новых наведвальнікаў курсаў «Мова нанова» з’явілася ў Берасці. Гэта вынік больш чым двухгадовай працы. Агулам адукацыйныя сустрэчы стала наведвае звыш сарака чалавек. На асобныя заняткі са знакамітымі гасцямі прыходзіць часам па 80 берасцейцаў і гасцей горада, як паведаміў вядоўца Максім Хлябец:
– Некаторыя стала прыходзяць да нас. Ёсць недзе 20 чалавек, якія прыходзяць штораз. І заўсёды ёсць новыя людзі, якія застаюцца на сезон ці пачынаюць з паловы сезона і заканчваюць наступным сезонам. То бок, людзей заўсёды становіцца больш.
Як адзначыў Максім Хлябец, пасля курсаў у жыцці пачынаюць ужываць беларускую мову ад пяці да сямі працэнтаў. Прыкладна пятнаццаць працэнтаў карыстаецца роднай мовай дома ці на працы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце