«Мова Нанова» ў Лідзе



У Лідзе ўпершыню прайшлі курсы “Мова нанова”. Моўныя заняткі прайшлі ў арт-пляцоўцы GA11ERY, што месціцца на бульвары Гедыміна. Першы занятак у Лідзе правялі выкладчыкі курсаў з Гародні Эмілія Комар і Вераніка Парманчук. А спецыяльным госцем курсаў быў – ультрамарафонец, старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Лявон Анацка. Наведвальнікі ўдзельнічалі ў інтэрактыўных гульнях і віктарынах. Выкладчык курсаў Эмілія Комар спадзяецца, што заняткі “Мова Нанова” стануць у Лідзе рэгулярнымі.

Мы вельмі спадзяёмся, што тут збярэцца каманда. Мы бачылі, што шмат ахвотных, і філолагаў, і арганізатараў. Калі каманда будзе, з памяшканнем ужо дамоўлена, і курсы адкрыюцца ў верасні. Галоўнае, каб спрацавала каманда.

Год таму ўжо была спроба арганізаваць курсы “Мова нанова” ў Лідзе. Але тады арганізатары не змаглі знайсці агульную мову з уладамі. На гэты раз яны спадзяюцца, што курсы “Мова нанова” ў Лідзе ўсё ж такі будуць.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда

Фота аўтара