„Мова Нанова” зняла ролік з Vinsent’ам і дзяўчатамі
У роліку зняўся вядомы рэпер Vinsent, які сыграў сам сябе. Вялікі чорны джып для Vinsent’а пазычыў беларускамоўны бізнесовец Аляксандр Валодзін, які сыграў у роліку супрацоўніка мыйні ў вышымайцы. У ролі брутальнага барадача зняўся Яўген Апанасевіч, вядомы беларускамоўны прадстаўнік турыстычнага бізнесу. Паненкі: Ганна Кулакова (гаспадыня беларускага брэнда сукенак KRASA) і яе сяброўка Алёна С. Памяшканне для здымак ласкава дала менская «Аўтамыйня» на вуліцы Радыяльнай, 11.
Стваральнікі відэа спадзяюцца, што ўсе зразумеюць гумар і не стануць шукаць у ім іншыя падтэксты. Галоўная мэта роліка — паказаць, што беларуская мова — мова модных, паспяховых і сучасных людзей.
Нагадаем, тыдзень таму «Мова Нанова» выклала ролік з удзелам Андруся Такінданга. Вядомы музыка, лідар гурта «Рэха» прыкінуўся замежнікам і папрасіў мінакоў на Нямізе дапамагчы яму перакласці беларускаоўны ліст. За некалькі дзён ролік набраў 12 тысяч праглядаў.