Можна канстатаваць, што рэформы ў выбарчым заканадаўстве не адбыліся



«Бягучыя выбары ў мясцовыя саветы дэманструюць, што ўлады не збіраюцца выконваць рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ па правядзенні рэформаў у выбарчым заканадаўстве. Зрэшты, ці будзе падлік галасоў празрыстым, убачым неўзабаве», – распавядае прадстаўнік кампаніі назірання «Права выбару 2018» Ігар Барысаў.

– У прынцыпе, яны нічога не змянілі. Правапрымяняльная практыка як была, так і ёсць. Але асноўнае, што трэба мяняць і за што выступаюць, у тым ліку і АБСЕ, гэта скарачэнне тэрмінаў датэрміновага галасавання, адкрыты і празрысты падлік галасоў, выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурса, фарміраванне выбарчых камісій, таму што ў склад выбарчых камісій праходзіць проста мізерная колькасць вылучэнцаў ад дэмакратычных партый.

Нагадаем, што ўжо ў першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў у мясцовыя саветы на выбарчым вучастку №27 Карбышаўскай выбарчай акругі №50 Менска незалежныя назіральнікі зафіксавалі найбольшае разыходжанне ў яўцы выбаршчыкаў – у 14 разоў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя