Можна не прыносіць даведку, калі адсутнічаў на занятках з-за хваробы да 5 дзён



З 13 кастрычніка школьнікам і студэнтам пры адсутнасці іх на занятках на працягу 5 дзён з-за хваробы, не трэба атрымліваць і прадастаўляць у школу ці ўніверсітэт даведку аб стане здароўя. Такое сумеснае рашэнне было прынята Міністэрствам аховы здароўя і Мінадукацыі. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гарадзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык.

Добрае сумеснае рашэнне Міністэрства аховы здароўя і Мінадукацыі: на перыяд ўздыму захворвання на вірусныя інфекцыі ў выпадку адсутнасці навучэнцаў школ, ліцэяў, каледжаў, ВНУ на занятках на працягу 5 (пяці) дзён па прычыне ўзнікнення рэспіраторнага захворвання прадастаўленне даведкі аб стане здароўя і аб часовай непрацаздольнасці не патрабуецца, – паведамляе чыноўнік.

Дадзеная норма дзейнічае з 13 кастрычніка і да асобага распараджэння.

Нагадаем, у Беларусі апошнім часам назіраецца рост захворвання каронавірусам.

news.zerkalo.io