МТС прызнаўся ў адключэнні мабільнага інтэрнэту па патрабаванні ўладаў
Кампанія МТС выступіла з тлумачэннем наконт перабояў у працы мабільнага інтэрнэта 23 жніўня.
«У рамках мерапрыемстваў па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі, якія праводзіліся ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі, на працягу больш як паўтары гадзіны быў абмежаваны доступ да сеткі інтэрнэт, што магло прыводзіць да зніжэння якасці працы сэрвісаў у абанентаў», – гаворыцца на сайце мабільнага аператара.
Акрамя таго кампанія сцвярджае, што ў другой палове дня ў нядзелю на некаторых вуліцах была павышаная нагрузка на сетку.
Раней з аналагічнай заявай выступіў мабільны аператар А1, які таксама паведаміў, што адключаў інтэрнэт 23 жніўня паводле патрабавання дзяржаўных органаў. У гэты дзень у Менску прайшла шматтысячная мірная акцыя пратэсту.
Беларускае Радыё Рацыя