МУС: Андрэй Скурко „знаходзіцца пад дынамічным наглядам медыцынскіх работнікаў”



Супрацоўнік „Нашай Нівы” Андрэй Скурко ў СІЗА №1 „знаходзіцца пад дынамічным наглядам медыцынскіх работнікаў” і атрымлівае меддапамогу ў поўным аб’ёме. Пра гэта гаворыцца ў адказе МУС на заяву Беларускай асацыяцыі журналістаў.

На мінулым тыдні стала вядома, што зняволены Скурко захварэў у СІЗА і быў змешчаны ў медычную частку. З улікам таго, што журналіст з’яўляецца інсуліна-залежным дыябетыкам, БАЖ прасіла перавесці Скурко ў грамадзянскую бальніцу. Супрацоўнікі “Нашай Нівы” Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко знаходзяцца за кратамі з 8 ліпеня. На іх пачалі крымінальную справу за нібыта няправільна аплачаныя камунальныя плацяжы.