МУС: Беларусь пакінулі 118 мігрантаў
Беларусь пакінулі яшчэ 118 мігрантаў. Аб гэтым 23 лістапада паведаміў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун. Паводле яго слоў, яны вылецелі 22 лістапада.

«Толькі ўчора ўвечары 118 чалавек выбылі з Нацыянальнага аэрапорта. Яны вылецелі ў індывідуальным парадку», – прыводзіць яго словы БелТА.
Па словах Бягуна, мігранты, якія знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы, не звярталіся па прытулак у Беларусі, а маюць цвёрды намер уехаць у краіны ЕЗ.
„На ўсе прапановы па вяртанні на радзіму яны пакуль адмаўляюцца”, — зазначыў Бягун.
На мінулым тыдні адбыўся першы эвакуацыйны рэйс, арганізаваны ўрадам Ірака. На яго зарэгістравалася 430 чалавек.
Учора Аляксандр Лукашэнка анансаваў яшчэ адзін рэйс у канцы месяца.
