МУС Беларусі абвергла, што журналіста Мажэйку затрымалі ў Маскве
МУС Беларусі сцвярджае, што нібыта ён сам прыехаў у Беларусь.
Начальнік Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун пацвердзіў затрыманне Генадзя Мажэйкі ў рамках крымінальнай справы па распальванню расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці і абразы прадстаўніка ўлады. Міліцэйскі чыноўнік запэўніў, што журналіста затрымалі на тэрыторыі Беларусі, а не ў Расеі, як сцвярджалі раней сваякі затрыманага.
Журналіста «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйку затрымалі ў ноч на 2 кастрычніка. Ён аўтар нататкі, прысвечанай забітаму ў часу сілавога штурму кватэры супрацоўніка ІТ-кампаніі Андрэя Зельцара.
1 кастрычніка ў кватэры па месцы жыхарства Мажэйкі на працягу дзвюх з паловай гадзін супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус. Генадзя Мажэйку будуць абараняць два адвакаты, распавёў галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Уладзімір Сунгоркін.
Беларускае Радыё Рацыя