МУС Беларусі вырашыла адрамантаваць 290 электрашокераў



МУС Беларусі пасля пратэстаў 9-11 жніўня вырашыла адрамантаваць 290 электрашокераў. Адпаведны тэндар змешчаны на партале дзяржаўных закупак.

Заказчыкам з’яўляецца Галоўнае ўпраўленне камандуючага ўнутранымі войскамі МУС. Аўкцыён абвешчаны 13 жніўня. На рамонт электрашокераў плануецца выдаткаваць 16 240 рублёў.

Заяўкі на аўкцыён прымаюцца да 23 жніўня. Адрамантаваць электрашокеры трэба да 15 снежня.

belsat.eu