МУС чарговы раз абнавіла спіс „экстрэмістаў”



527 – такая апошняя лічба асобаў, што датычныя экстрэмісцкай дзейнасці была агучаная на Берасцейшчыне. За апошні тыдзень да спісу было дададзена адразу 14 чалавек.

Міністэрства Унутраных спраў Рэспублікі Беларусь чарговы раз абнавіла спіс асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзенасці. Трапілі такія асобы як Аляксей Галоўка, Аляксандр Казлянка, Андрэй Марач, Павал Шпетны, Мікіта Дранец, Данііл Чуль, Андрэй Цыпак, Зміцер Гапанюк, Міхаіл Кухарчук, Мікалай Кароль, Ігар Кушнерэвіч, Кірыл Граноўскі, Сяргей Сямішкін і Сяргей Лебядзінскі.

Адметна, што з 14 дададзеных асобаў, 6 – актывісты анархісцкага руху. Таксама сярод спісу ёсць тыя, хто перадаваў дадзеныя ў Чорную кнігу Беларусі, фігуранты так званай карагоднай справы, ды асуджаныя за абразу чыноўнікаў ды Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя