МУС не прагназуе „праблем” падчас выбараў



Міністэрства ўнутраных спраў не бачыць пагроз, якія б ускладнілі грамадска-палітычны стан краіны ў дзень выбараў.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску заявіў начальнік упраўлення аховы правапарадку Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Дзмітры Кур’ян:

– Ніякіх на дадзены момант, так жа вось ужо з пачаткам нават апошняга, скажам так, завяршальнага этапу датэрміновага галасавання, якое сёння пачалося, ніякіх фактараў, якія б казалі пра тое, што абстаноўка нейкім чынам ускладніцца і будуць нейкія складанасці з забеспячэннем аховы грамадскага парадку не ўглядаецца, як на перыяд датэрміновага галасавання, так і ў дзень правядзення выбараў.

Паводле Дзмітрыя Кур’яна, з 5 па 12 кастрычніка ўвесь асабовы склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войск пераведзены на ўзмоцнены варыянт службы.

Беларускае Радыё Рацыя