МУС паведаміла пра прызнанне экстрэмісцкімі яшчэ двух тэлеграм-каналаў
Тэлеграм-каналы „Віцебск 97%” і „Чат неверагоднага Віцебска” прызнаныя экстрэмісцкімі. Такое рашэнне па матэрыялах віцебскага ўпраўлення ГУБАЗіК МУС прыняў 25 сакавіка суд Чыгуначнага раёна Віцебска, паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
Паводле яе інфармацыі, у названых пабліках „неаднаразова размяшчаліся заклікі да пашкоджання маёмасці дзяржорганаў і грамадзян, да масавых беспарадкаў, хуліганства, вандалізму, супраціву міліцыянерам, а таксама абражалі прадстаўнікоў праваахоўных органаў і дзяржслужачых”.
„Мэта такіх матэрыялаў — змяненне канстытуцыйнага ладу Беларусі, — напісала яна ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале. — Цяпер за публікацыю (рэпост) інфармацыі з гэтых супольнасцяў прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць”.
