МУС паведаміла пра затрыманне Максіма Вінярскага
Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным Telegram-канале прэс-сакратара МУС Беларусі.
Відэазапіс з папярэднім апытаннем актывіста грамадзянскай кампаніі „Еўрапейская Беларусь”, дзе той на фоне афіцыйнага сцяга распавядае пра затрыманне, апублікаваў і афіцыйны YouTube-канал згаданага міністэрства.
Максім Вінярскі — беларускі дысідэнт, шматгадовы ўдзельнік акцый пратэсту і актывіст грамадзянскай кампаніі „Еўрапейская Беларусь”.
Акрамя яго, некалькімі месяцамі раней былі затрыманыя яшчэ як мінімум чацвёра актывістаў згаданай кампаніі. Сярод іх — Павел Юхневіч і Яўген Афнагель.
Беларускае Радыё Рацыя