МУС паведаміла пра затрыманне футбольных фанатаў, якія ўдзельнічалі ў леташніх пратэстах



Пра затрыманне ў Менску футбольных фанатаў, „якія будавалі барыкады падчас леташніх беспарадкаў”, паведаміла прэс-служба МУС.

„Аператыўнікі ГУБАЗіК затрымалі пяцярых футбольных фанатаў з Менска, якія ўвечары 9 жніўня знаходзіліся ў натоўпе агрэсіўна настроеных удзельнікаў пратэсту, будавалі барыкады і закідвалі камянямі міліцыянераў”, — адзначаецца ў рэлізе.

Затрыманым ад 18 да 34 гадоў, „усе яны прыцягваліся да крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах”.

Раней сёння МУС паведаміла, што за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах затрыманая „група дудароў” — 16 чалавек — з дапамогай спецыяльнага атрада хуткага рэагавання.

belapan.by