МУС прапануе лібералізаваць КаАП для кіроўцаў
МУС прапануе лібералізаваць КаАП для аўтамабілістаў. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Раман Мельнік.
„Акрамя вырашэння пытання аб лаяльным рэагаванні на нязначныя парушэнні Правілаў дарожнага руху актуальная прапрацоўка пытання аб унясенні адпаведных змяненняў аб выключэнні адміністрацыйнай адказнасці, да прыкладу, за перавышэнне хуткасці руху ад 10 да 20 км/г. Гэта будзе спрыяць усталяванню ўзаемаразумення паміж супрацоўнікамі ДАІ і кіроўцамі і ў цэлым знізіць нараканні на працу міліцыі”, – сказаў Мельнік.
Паводле яго слоў, для скарачэння часу і павышэння якасці складання пратаколаў за ДТЗ актуальным пытаннем таксама з’яўляецца павелічэнне памеру шкоды, нанесенай у выніку аварыі, пры якім кіроўца мае права не паведамляць у ДАІ, з 400 да 1 тыс. еўра. Раней міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што кіроўцаў, якія забыліся свае дакументы, можна было б не прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці. Органамі ўнутраных спраў за 2015 зарэгістравана каля 3.800.000 адміністрацыйных правапарушэнняў, па якіх вынесеныя пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання. „Абсалютная большасць асоб прыцягнута да адказнасці па лініі ДАІ. Так, толькі за перавышэнне хуткасці аштрафавана амаль 890 тыс. грамадзян.