Менск: другі дзень пратэстаў
23.45 МУС паведаміла пра загінулага падчас пратэстаў.
23: 08 па дадзеных карэспандэнта TUT.by, у Менску каля ўніверсама „Рыга” на Сурганава сабралася 5 тысяч чалавек.
22: 40 Euroradio: АМАП падышоў да Пушкінскай плошчы, сілавікі пачалі страляць светлашумавымі гранатамі. Пратэстоўцы выкарыстоўваюць рэкламныя шчыты для барыкад.
22: 32 На Пушкінскай сілавы разгон, паведамляюць карэспандэнты Onliner. Між тым «Наша Ніва» паведамляе, што ў раёне чутныя выбухі светлагукавых гранат.
22: 26. У раёне плошчы Прытыцкага, па дадзеных карэспандэнта TUT.BY, знаходзіцца некалькі тысяч чалавек. Людзі сталі запальваць ліхтарыкі на тэлефонах, разыходзіцца яны не збіраюцца.
* * *
Праваахоўныя органы Беларусі ў панядзелак увечары прыступілі да актыўных затрыманняў пратэстоўцаў, якія сабраліся ў цэнтры Менска на праспекце Пераможцаў.
Як перадае карэспандэнт ТАСС, аўтазакі ўшчыльную пад’язджаюць да прысутных і сілавікі хутка саджаюць людзей у машыны. У МУС рэспублікі паведамілі, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.
Сілавікі выкарыстоўваюць слёзацёчны газ, піша TUT.BY.
Людзі ў ваеннай форме з аўтаматамі, у амуніцыі з вялікімі заплечнікамі. Іх тут каля сотні. Некалькі дзясяткаў сілавікоў перакрылі мост на Кальварыйскай – цяпер аўтамабілісты не могуць па ім рухацца”, – адзначае выданне ў Telegram.
На вуліцы Кальварыйскай па дэманстрантах адкрылі агонь, піша ў Telegram-канале „Наша Ніва”. Пры гэтым гумовай куляй была параненая журналістка выдання Наталля Лубнеўская, яе забрала „хуткая дапамога”. Паведамляецца, што агонь адкрылі людзі ў форме колеру хакі з моста на вуліцы Кальварыйскай. Іншыя Telegram-каналы паведамляюць, што ў тым раёне чуваць выбухі — верагодна, сілавікі зноў выкарыстоўваюць святлошумавыя гранаты.
* * *
Сёння пасля 15.00 сталі паступаць паведамленні, што па некалькіх напрамках у Менск едзе спецтэхніка. Машыны бачылі на Партызанскім праспекце, вуліцы Маякоўскага і праспекце Дзяржынскага, паведамляе onliner.by.
У цэнтры ад плошчы Перамогі ўжо ёсць скапленні ППС, пад мостам на Маскоўскай ля педагагічнага ўніверсітэта стаіць тэхніка.
Відэа з доўгай калонай вайсковай тэхнікі (аўтазакі, аўтобусы з людзьмі, машыны з калючым дротам у прычэпах) на скрыжаванні вуліц Бабруйскай і Свярдлова апублікавала ў сваім тэлеграм-канале і Еўрарадыё.
— Гэта ўзмоцнены варыянт нясення службы супрацоўнікаў МУС. Мы адсочваем інтэрнэт-рэсурсы, і з улікам таго, што там ёсць інфармацыя з заклікамі, мы гэта ўлічваем. У сувязі з гэтым, каб не дапусціць парушэння правапарадку, у Мінску выстройваецца спецтэхніка, — пракаментавала прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
Нагадаем, сёння ў 19.00 у Менску і іншых гарадах Беларусі зноў маюць адбыцца акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
Як паведамляюць у тэлеграме карэспандэнты «Белсату», у цэнтры Менска вельмі шмат міліцыі. У 17.30 закрыўся ГЦ «Сталіца», а 18.00 — ГЦ «Галерэя», абодва па тэхнічных прычынах. На пл. Незалежнасці людзей пакуль прапускаюць. На праспекце Пераможцаў і ў раёне плошчы Перамогі дзяжураць машыны ДАІ.
Каля стэлы ўжо знаходзяцца некалькі аўтазакаў. Яшчэ з раніцы ў цэнтры горада закрытыя ўсе паркоўкі: як бясплатныя, так і платныя. Каля цырка на вул. Янкі Купалы знаходзяцца два браніраваныя аўтамабілі, спецтэхніка і некалькі пажарных.
Узмоцненае патруляванне. Шмат экіпажаў ДАІ на парспекце Пераможцаў, заўважана некалькі міліцэйскіх бусаў. Каля Палаца спорту — два аўтазакі, два вадамёты і да 10 мікрааўтобусаў з АМАПам.
Як паведамляе РИА «Новости», міліцыя ачапіла плошчы і скверы ля стэлы.