МУС удакладніла адказнасць за падпіску на тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі



Пакуль міліцыя не лічыць гэта злачынствам. Як растлумачылі ў ведамстве, крымінальная адказнасць можа паўстаць толькі ў падпісчыкаў тых каналаў, якія маюць статус «экстрэмісцкага фармiравання». На днях тэлеграм-канал пад назвай ГУБАЗ, які лічаць неафіцыйных акаўнтам упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, без спасылак на крыніцы паведаміў пра пагрозу крымінальнага пераследу для тых хто чытае «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы (усяго іх больш за 100). Пасля гэтага колькасць падпісчыкаў апазіцыйнага канала Nexta Live рэзка скарацілася.

Беларускае Радыё Рацыя