МУС: затрымана 3 тысячы чалавек



Усяго МУС зафіксавала ачаговыя зборы грамадзян у раёне выбарчых участкаў і на цэнтральных плошчах у 33 населеных пунктах. За ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах затрымана каля 3 тыс. чалавек. З іх каля тысячы ў Менску і больш двух — у іншых рэгіёнах рэспублікі.

— Ахвяраў няма, — распавяла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава. – Падчас незаконных акцый 9 жніўня пацярпелі 39 праваахоўнікаў і больш за 50 грамадзянскіх асоб, некаторыя з іх шпіталізаваныя.

Са слоў Чамаданавай, у Менску а 22: 00 ля стэлы „Менск-горад-герой” пратэстоўцы запальвалі фаеры, раскідвалі на праезную частку шыпы, цвікі, будавалі барыкады з мабільных турнікетаў, разбіралі тратуарную плітку і закідвалі ёю і іншымі прадметамі праваахоўнікаў.

– Актыўнае супрацьстаянне органам правапарадку было аказана ў Пінску, дзе група агрэсіўна настроеных грамадзян з выкарыстаннем завостраных калоў, прутоў, камянёў і арматуры паспрабавала арганізаваць напад на супрацоўнікаў міліцыі, — адзначылі ў МУС.

people.onliner.by