Мусульмане адмовіліся хаваць тэрарыста, які забіў святара ў Францыі



Мусульманская супольнасць французскага кантона Эцьен-дзю-Руўр адмовілася хаваць 19-гадовага Адэля Карміша, які забіў каталіцкага святара падчас набажэнства, паведамляе gazeta.ru са спасылкай на Sky News.

мусульмане

Фота: AFP/Scanpix

„Мы не хочам запляміць іслам гэтым чалавекам. Мы не будзем удзельнічаць у падрыхтоўцы цела да пахавання”, — заявіў Махамед Карабах, імам адной з мясцовых мячэцяў.

Разам з тым ён адзначыў, што, калі мэрыя і сям’я Карміша папросяць яго пахаваць, мусульманская супольнасць змушана будзе прызначыць чалавека для выканання гэтай волі.

На поўначы Францыі 26 ліпеня два тэрарысты ўзялі ў закладнікі некалькі чалавек падчас імшы ў французскім касцёле. Святара забілі, перарэзаўшы горла.

Адказнасць за гэты напад узяла на сябе „Ісламская дзяржава”.