Мусульмане Беларусі сустракаюць асаблівы Рамадан



Духоўнай управай мусульман у Беларусі прынята рашэнне, што месяц Рамадан у гэтым годзе пачнецца ў ноч з чацвярга на пятніцу 24 красавіка 2020 года.

Віншаванні ў сувязі з надыходам месяца паста Рамадан падчас анлайн-звароту перадаў імам-хатыб Менскай саборнай мячэці Зарыф хазрат Зудзін:

– Дарагія браты-мусульмане, віншую ўсіх з месяцам Рамадан. Няхай Алах субхана Латале прыме нашыя пасты, нашыя таравіхі, нашыя іфтары з вамі. У сувязі з сітуацыяй, якая склалася ў свеце з пандэміяй каронавірусу, у мэтах прафілактыкі сёлета ў саборнай мячэці Менска намаз праводзіцца не будзе. На жаль, таксама не будуць праводзіцца іфтары. Але гэта яшчэ адна нагода, каб сабрацца вам сем’ямі і правесці гэты месяц у коле сям’і.

У звароце рэкамендавана не адкладваць выплату закятуль-фітр ушчыльную да свята, бо актывістам мусульманскіх суполак будзе складана раздаць прадукты ў сціснутыя тэрміны.

Беларускае Радыё Рацыя