Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны атрымаў падарункі ад амерыканскіх гасцей



Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны наведалі павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд і прафесар Ван Тул, дацэнт гісторыі, аўтар некалькіх дзесяткаў публікацый па гісторыі Другой сусветнай вайны і ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, у прыватнасці ленд-лізу. Скот Роланд перадаў у дар музею туалетны набор афіцэра, запальніцу, зробленую з артылерыйскага снарада, вайсковыя берушы, а таксама часопіс Life за 6 чэрвеня 1942 года. Скот Роланд, павераны ў справах ЗША ў Беларусі адзначыў, што перамогу дзяржавы будуць адзначаць разам.

– У гэтым годзе літаральна праз некалькі дзён нашыя краіны разам з многімі іншымі будуць адзначаць 70-годдзе завяршэння Вялікай Айчыннай вайны, якая прывяла да вялікіх чалавечых ахвяраў і разбурэнняў. Ваш музей дапамагае захоўваць памяць пра гэтую вайну. Няма нічога дзіўнага, што ў музеі вайны прадстаўлены мапы вайсковых дзеянняў, боепрыпасы, зброя – усе гэтыя атрыбуты вайны.

„Нават на вайне чалавек працягвае заставацца чалавекам. Людзі паляць, голяцца, ядуць, чытаюць навіны з дома. І сёння хацелі б перадаць музею аўтэнтычныя прадметы асабістага карыстання, якія з’яўляюцца злучным звяном паміж людзьмі, якія былі на краі смерці ў кровапралітнай вайне”, – сказаў павераны ў справах ЗША.

Беларускае Радыё Рацыя