Муж і жонка, якія зладзілі „экстрэмізм” у перапісцы між сабой, асуджаны 6-ты раз



Муж і жонка Сяргей Крупеніч​ і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева асуджаны ў шосты раз, паведамляюць праваабаронцы. У гэты раз пратаколы на сям’ю Крупенічаў склалі за перасыл паведамленняў 18 чэрвеня адно аднаму, але з розных „экстрэмісцкіх” каналаў.

На суддзе Анастасія распавяла, што не ведала аб тым, што гэты канал прызнаны „экстрэмісцкім” і што нельга такое дасылаць у прыватных паведамленнях мужу. Вынік — 13 сутак арышту. Сяргей паабяццаў суддзі ніколі больш не чытаць тг-каналы, аднак таксама быў пакараны 13-сутачным арыштам. Мінулыя „суткі” ў Крупенічаў сканчаюцца 25 верасня.

26-гадовых Анастасію і Сяргея першы раз затрымалі ў сярэдзіне ліпеня. З таго часу іх асудзілі агулам на 84 суткі кожнага за тое, што яны перасылалі ў прыватных паведамленнях адно аднаму інфармацыю з „экстрэмісцкіх” каналаў.