Мужа зняволенай праваабаронцы дэпартавалі з Беларусі
Мужа затрыманай праваабаронцы Таццяны Гацура-Яворскай дэпартавалі з Беларусі.
Уладзімір Яворскі з малодшым сынам ужо з’ехалі ва Украіну. Агулам у сям’і чацвёра дзяцей. Старэйшыя сыны вучацца ў Кіеве, дачка збіраецца паступаць у БДУ. Самой Таццяне сёння, 15 красавіка, мусяць прад’явіць абвінавачванні ці адпусціць.
Як паведамлялася, заснавальніцу грамадскага аб’яднання «Звяно» і адну з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я — не» затрымалі 6 красавіка. Яе падазраюць у «фінансаванні беспарадкаў».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: spring96.org
