Мужчына з нажом напаў на людзей на вакзале ў Марсэлі



Два чалавекі загінулі на вакзале Сен-Шарль ў Марсэлі ў выніку нападу невядомага мужчыны з нажом, паведамляе AFP. Нападнік быў ліквідаваны супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Па паведамленні французскіх сродкаў інфармацыі, загінулі дзве жанчыны – у адной было перарэзана горла, другая атрымала колатыя раны.

З вакзалу эвакуявалі ўсіх людзей. На месца падзей выехаў кіраўнік МУС Францыі Жэрар Калон, дадае агенцтва.

Справа расследуецца як тэракт. Па наяўнай інфармацыі, нападнік дзейнічаў у адзіночку. Па шэрагу сведчанняў, ён крычаў ісламісцкія лозунгі.