Мужчыну асудзілі да калоніі паводле „справы Зельцэра” за „дыскрэдытацыю Беларусі”



Мужчыну асудзілі да калоніі паводле „справы Зельцэра” за „дыскрэдытацыю Беларусі”. Стала вядома, што першага лістапада ў судзе Савецкага раёна Гомеля разгледзелі справу Мікалая Кацура.

Суддзя Аляксандр Мохараў прызнаў яго вінаватым паводле арт. 369-1 („Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”) Крымінальнага кодэкса і агучыў вырак: 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў).

Яго прызналі вінаватым у тым, што ён стварыў і размясціў у суполцы „Сильные новости” у сацсетцы „Вконтакте” інфармацыю, якая дыскрэдытуе Беларусь. Вядома, што яна ўтрымлівала словы „гопота” і „ломиться”. Мікалая вызвалілі ў зале суда, таму што ён цалкам адбыў прызначаны тэрмін.