Мужчыну пакаралі за словы „Верым, можам, пераможам!”
У Пружанах пакаралі за словы «Верым, можам, пераможам! Жыве Беларусь!» падчас званка ў міліцыю.

12 лістапада 2021 года жыхар Пружанскага раёна патэлефанаваў на нумар «102» і сказаў: «Верым, можам, пераможам. Жыве Беларусь!». Гэта сілавікі расцанілі як «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП). У выніку мужчыну асудзілі праз 2 месяцы на 10 дзён арышту.
Справу разглядаў суд Пружанскага раёна. У пастанове сказана, што сваім учынкам ён нібыта «парушыў грамадскі парадак і спакой грамадзян». Інфармацыя аб гэтым працэсе з’явілася ў Банку судовых рашэнняў. Свайго тэлефанавання ў міліцыю мужчына на працэсе не адмаўляў. Тое, што «беспадстаўна з хуліганскіх меркаванняў вымавіў некалькі слоў», прызнаў.
