Мужчыны забралі ў кіроўцы талоны і раздалі іх пасажырам
Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Менска па падазрэнні ў крадзяжы праязных білетаў шукаюць двух мужчын. Інцыдэнт адбыўся 19 кастрычніка ў 17.15 па вул.Прытыцкага. Падчас руху па маршруце кіроўца тралейбуса быў вымушаны адхіліцца ад яго, бо наперадзе здарылася аварыя. Пра гэта ён аб’явіў пасажырам.
Аднак двум пасажырам-мужчынам гэта не спадабалася. На прыпынку яны выйшлі з салона тралейбуса, зайшлі ў кабіну кіроўцы і запатрабавалі пакрыць аплачаны праезд, бо рух па вымушана іншым маршруце іх не задавальняе. У выніку мужчыны забралі талоны, якія ляжалі на панэлі. Узялі некалькі сабе, астатнія раздалі іншым пасажырам.