Музычны фэст “Пад ліпамі” ў Вайцюшках
На хутары Вайцюшкі, што на Наваградчыне, прайшоў традыцыйны музычны фэст “Пад ліпамі”. За два вечары, што цягнуўся фэст, перад гасцямі выступілі Сяргей Чарняк, Максім Знак, Міхаіл Рубін, Віктар Шалкевіч, Алесь Камоцкі, трыа «Дзівасіл» і сам гаспадар хутара – Зміцер Вайцюшкевіч.
“Ідэя фэсту “Пад ліпамі” – сабраць у адным месцы беларускіх бардаў, як гэта робіцца, напрыклад, на Падляшшы падчас “Бардаўскай восені”. Але ў дадзеным выпадку ўлетку і на Беларусі,” – кажа музыка.
– Фестывалю ўжо гадоў пяць, дакладна не памятаю, мы асабліва не сочым за храналогіяй. Спачатку была ідэя сабраць беларускамоўных бардаў не толькі ў Бельску Падляшскім, але і ў Беларусі. І каб гэта было перыядычна, не толькі восенню, але і ўлетку, пад ліпамі, і стварыць своеасаблівую атмасферу.
Хутар Вайцюшкі – артыстычная пляцоўка на беразе Нёмана, дзе ўжо некалькі гадоў запар яго гаспадар Зміцер Вайцюшкевіч ладзіць традыцыйныя літаратурна-мастацкія і музычныя імпрэзы. Сярод іх такія фэсты, як “Салаўё”, “Купалле” і “Пад ліпамі”.
[Not a valid template]
Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара