Музыкай дапамагчы ў бядзе



Полацкія рок-музыкі сёння ладзяць другі канцэрт у падтрымку чатырохгадовай Жэні Батурэвіч, якой патрэбныя грошы для лячэння ў Нямеччыне.

pobrane

Гэта ўжо другая імпрэза, якую ладзяць полацкія музыкі ў падтрымку Жэні. Першы дабрачынны канцэрт прайшоў 30 кастрычніка. Кажа лідар гурту “Сумарок” і арганізатар канцэрта Ігар Палынскі:

Канешне, заробкі ў людзей, якія займаюцца музыкай, не такія сур’ёзныя, каб можна было ўзяць больш-менш значную іх частку і адкласці на такую добрую справу. Таму вырашылі падтрымаць крыху іншым чынам – зрабіць дабрачынны канцэрт. Усе сабраныя на ім грошы мы пералічылі на рахунак Жэні. І пасля вырашылі паўтарыць гэта – даць яшчэ адзін дабрачынны канцэрт.

Канцэрт адбудзецца ў рэстаране “Росквіт”, які стаў культурніцкай пляцоўкай у Полацку. У ім прымуць удзел музыкі Аляксей «Ларс» Харкаўскі, спявачка Kate Wail, а таксама гурт «Suit-case».

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя