Музыкі Tor Band прызнаныя палітвязнямі
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць чалавек.
Гэта Музыкі гурта Tor Band Яўген Бурло, Зміцер Галавач, Андрэй Ярэмчык,
а таксама Уладзімір Буцькавец, Аляксандр Сумар, Зміцер Сцяпанаў, Юры Самсонаў, Яўген Глушкоў, Уладзіслаў Яцэнка.
Колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 1452.