Музыку Уладзя Лянкевіча перавялі адбываць арышт у Баранавічы
Паэта, перакладчыка і музыку Уладзя Лянкевіча перавялі ў ізалятар у Баранавічах. Ён быў затрыманы падчас Маршу Волі ў мінулую нядзелю ў Менску.
7 снежня Уладзю прысудзілі 15-суткавы адміністрацыйны арышт па 2-х артыкулах – удзел у несанкцыянаванай акцыі і супраціўленне міліцыі.
У верасні Лянкевіч ужо адбыў 6 сутак арышту на Акрэсціна і ў Жодзіна. Тады яго пакаралі за ўдзел у акцыі ў падтрымку палітвязня Марыі Калеснікавай.
Пісаць лісты Уладзю Лянкевічу можна на наступны адрас: 225413, Берасцейская вобласць, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В, СІЗА №6.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ultra-music.com