„Мы малявалі на белай тканіне чырвонай фарбай знак-сімвал дзяўчыны-Дзьвіны”
Успамінамі і фотаздымкамі пра беларуска-латышскае экалагчінае ралі Дзвіна-Даўгава, супраць пабудовы Даўгаўпілскай ГЭС, падзялілася Святлана Радкевіч, тады – студэнтка Віленскага ўніверсітэту.
29 красавіка 1987 года, Друя Святлана Радкевіч, аўтар фота: Алесь Суша
Дзвінскае ралі пратэсту – старт. Першы справа Уладзімір Арлоў, а за ім Міхась Масюкоў з ЦК ЛКСМБ, яго прыслалі для кантролю. Далей Міхась Талочка, Алесь Суша, а наступны Марыс Сантс. Апошні Алесь Цыркуноў. Аўтар фота: Святлана Радкевіч.
Сплаў па Дзвіне. Аўтар фота: Святлана Радкевіч.
Мастак Алесь Цыркуноў у Новай Індрыцы паспеў напісаць эцюд з капліцай, пакуль весляры адпачывалі. Аўтар фота: Святлана Радкевіч.
Удзельнікі ралі. Аўтар фота: Святлана Радкевіч.
Друя, старт. Аўтар фота: Святлана Радкевіч.
Святлана Радкевіч згадвае: „Пра ралі я даведалася ад сястры Ірыны Радкевіч, яна тады вучылася ў Акадэміі мастацтваў на кераміцы, на тым жа аддзяленні вучыўся і Алесь Костка. Я ж жыла і вучылася ў Вільні, пасля мастацкай школы імя Ахрэмчыка пад уплывам нашага знакамітага настаўніка Ген Геныча Сакалова-Кубая. З Вільні на электрычцы даехала да Турмантаса, гэта станцыя на мяжы трох рэспублік, а да Друі нейкім аўтобусам і прагаласавала на дарозе, дык дзядзька нейкі падвез. Вельмі перажывала, што спазнюся, і паплывуць без мяне. Запомнілася доўгая, пустая вуліца ў Друі апоўдні. І раптам я выйшла да вялікай ракі, на беразе якой сабралася шмат вяселай, рухавай моладзі! Усе былі занятыя справай: рыхтавалі чаўны, надзьмувалі гумавыя плыты, памятаю аранжавага колеру быў, малявалі эмблемы. Знайшла сваіх мастакоў і далучылася да іх.Наш човен быў мастацкі, кіраваў ім Алесь Костка, Ірына і ен вучыліся тады ў Акадэміі мастацтваў. У Друі, на беразе Дзьвіны перад вырушэннем у пратэстнае воднае ралі, мы малявалі на белай тканіне чырвонай фарбай знак-сімвал дзяўчыны-Дзьвіны, і на кожным плыце, ці лодцы ен на дрэўцы лунаў над ракой! Плыў тады і мастак Алесь Цыркуноў, маляваў эцюды на кожным прыстанку!”.
Чаўнамі забяспечвалі латышы.
Беларускае Радыё Рацыя