Мы не апраўдваем злачынцаў, мы гаворым: “Нельга забіваць!”
На VI Міжнародным Кангрэсе Даследчыкаў Беларусі ў Коўна гаварылі пра смяротнае пакаранне і па-за судовыя пакаранні.
Любоў Кавалёва, маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва.
Раіса Міхайлоўская
Кіраўніца Беларускага дакументацыйнага цэнтру Раіса Міхайлоўская:
– Справы па знікненнях павінны кваліфікавацца па артыкуле 128 Крымінальнага Кодэксу – злачынствы супраць чалавечнасці, знікненні, наступствамі якіх з’яўляецца па-за судовае смяротнае пакаранне. І гэтыя злачынствы не маюць тэрміну даўніны.
Тамара Чыкунова і Андрэй Палуда
Тамара Чыкунова распавяла пра тое, як перадавала Папу Рымскаму Францыску ліст ад каардынатара кампаніі Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання Андрэя Палуды. Тамара Чыкунова, якая пасля таго, як у Ташкенце расстралялі яе адзінага сына, заснавала арганізацыю „Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў”, падкрэсліла, што Папа Рымскі паслядоўна выступае супраць адмены смяротнага пакарання.
“Мы не апраўдваем злачынцаў, мы гаворым: “Нельга забіваць”, – сказала Тамара Чыкунова.
Мадэраваў дыскусію Андрэй Палуда – каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.
Беларускае Радыё Рацыя