«Мы не дармаеды» ў Маладэчне
Акцыя скончана, людзі разыходзяцца. Міліцыі асабліва не бачна. Ахвотныя падпісваюцца за адмену дэкрэту №3.
Віталь Рымашэўскі заклікаў маладэчанцаў далучыцца да „Маршу недармаедаў” у Менску 15 сакавіка.
Пратэстоўцы дашлі да будынка падаткавай інспекцыі і прымацавалі да дзвярэй аркуш з тэкстам рэзалюцыі мітынга.
Паводле падліку назіральнікаў у акцыі пратэсту ўдзельнічала ад 800 да 1000 чалавек.
Маладэчанцы рушылі маршам. Гукаюць „Жыве Беларусь!”
Анатоль Лябедзька зачытаў рэзалюцыю мітынга. І прапанаваў прайсці маршам па вуліцах горада да будынка падаткавай інспекцыі.
Юрась Губарэвіч прапанаваў прагасаваць за рэзалюцыю. Пратэстоўцы прагаласавалі.
Мітынгоўцы гукаюць „Жыве Беларусь!”
З Маладэчна перадае наш карэспандэнт Сяргей Залескі:
– На плошчы знаходзіцца каля 500 чалавек. Тут знаходзяцца прадстаўнікі БХД, АГП, незалежных прафсаюзаў. Справа ў тым, што ўлады Маладэчна прымянілі новую тактыку. Яны ўключылі на поўную гучнасць сацыяльную рэкламу, каб яна заглушала выступы людзей. Але крыкі: ”Ганьба!” і “Жыве Беларусь!” таксама добра чуваць. Выступілі Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька. Людзі выклікалі кіраўніка Маладэчанскага гарвыканкама. Ён, дарэчы, выйшаў да людзей, і пасля порцыі крыкаў “Ганьба!” паведаміў мітынгоўцам, што сход на плошчы ля помніка Леніна з’яўляецца несанкцыянаванай акцыяй. І ён чакае прадстаўнікоў пратэстоўцаў у сваім кабінеце. І пасля гэтага сышоў.
РР: Ці шмат міліцыі?
Сяргей Залескі: Міліцыі няшмат. Па дарозе з Менску бачыў чатыры кардоны ДАІ. Яны спынялі аўто, але звестак пра затрыманні няма. На самой плошчы міліцыі няшмат. Арганізатары акцыі былі папярэджаны, што акцыя несанкцыянаваная і будуць складзены пратаколы. Працягваюцца выступленні. Людзі гавораць пра неабходнасць выбараў новага кіраўніцтва горада. Узгадваюць, што калісьці Маладэчна быў самым дэмакратычным горадам. Зараз людзі хацелі б бачыць кіраўніцтва, якое выбіраюць самі. Людзі ўсё прыбываюць. Але хапае і правакатараў. Ёсць п’яныя ў натоўпе, якія выкрыкваюць абразы.
Іншы маладэчанец кажа, што хутка нас прымусяць працаваць за місу пахлёпкі, калі будзем маўчаць.
Выступае жыхар Маладэчна і кажа, што ў Маладэчне спыніла дзенасць шмат прадпрыемстваў, у горадзе няма працы.
Выступае блогер Максім Філіповіч, які кажа, што ўлада не хоча прызнаць свае памылкі.
Да мітынгоўцаў выйшаў старшыня райвыканкама Яхнавец, які заявіў, што гэты мітынг несанкцыянаваны. І прапанаваў у райвыканкаме сустрэцца з прадстаўнікамі пратэстоўцаў.
Зноў выступае Віталь Рымашэўскі, які кажа, што горад раней меў добрага кіраўніка – Генадзя Карпенку. Ён заклікае маладэчанцаў далучацца да дэмакратычных арганізацый.
Людзі скандуюць: «Слава Генадзю Карпенку» (мэр горада — у пачатку 1990-х). Кажуць, што горад дастойны такога мэра, а сённяшнім кіраўнікам «Ганьба».
Удзельнікі акцыі пратэсту падпісваюцца за поўную адмену дэкрэта.
Зараз на Цэнтральнай плошчы ў Маладэчне сабралася 300-400 чалавек.
Выступае лідар руху „За Свабоду” Юрась Губарэвіч. Ён заклікае людзей пагукаць старшыню райвыканкама, каб ён выйшаў да людзей.
На плошчы і ў ваколіцах пад сотню чалавек.
У Маладэчне пачалася акцыя праціўнікаў дэкрэта №3.
На Цэнтральнай плошчы горада сабраліся пратэстоўцы. Мітынг пачаў мясцовы грамадскі дзеяч Аляксандр Абрамовіч. А таксама выступілі сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і лідар АГП Анатоль Лябедзька.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота nn.by