Мы не можам быць ворагамі, мы — адзін народ
Прымірыцца заклікаў арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч, ганаровы мітрапаліт Менска-Магілёўскі, у сваім слове на Вялікдзень, які католікі адзначаць 4 красавіка.
Тэкст апублікаваны на партале Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі. Цытата:
„У сённяшняй складанай грамадска-палітычнай сітуацыі нашай краіны мы, будучы рознымі, не можам быць ворагамі адно аднаму, бо мы грамадзяне адной краіны і з’яўляемся адным народам. У імя Уваскрослага Езуса мы павінны імкнуцца да таго, каб сярод нас не было „пераможаных” і „пераможцаў”.
Паводле слоў арцыбіскупа, пераможцам мусіць стаць уся Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя
