„Мы супраць смяротнага пакарання”
„Мы супраць смяротнага пакарання” – у Маладэчне прайшоў прэм’ерны паказ дакументальнага фільма, пасля якога мясцовыя жыхары паўдзельнічалі ў адпаведнай дыскусіі:
– Я ўпэўнены, што смяротнае пакаранне адмоўна ўплывае на агульны псіхалагічны стан грамадства.
– Павінен быць у дзяржаве падзел уладаў, судовая ўлада павінна быць незалежнай, тады будзе выключана магчымая памылка.
– Дзесьці і трэба ўжыць гэта смяротнае пакаранне, а дзесьці можна замяніць пажыццёвым. Каб ён адчуў у гэтай турме на сабе.
– Калі невінаваты, яго можна апраўдаць.
– Пад смяротным пакараннем крыюцца лёсы канкрэтных людзей. Ці гатовы мы браць адказнасць за лёс чалавека?
Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
Дыскусіі і паказ фільма адбудуцца і ў шэрагу іншых імпрэзаў, прымеркаваных да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.
Беларускае Радыё Рацыя