„Мы супраць смяротнага пакарання”



У аснове фільма – праваабарончае расследаванне – лёс чалавека, які напісаў у Праваабарончы цэнтр “Вясна” у 1998 годзе пра тое, што сядзіць у камеры смяротнікаў за чужую віну.

Праўдзівасць гісторыі пацвердзіў праваабаронцам Алег Алкаеў, былы начальнік СІЗА№1, які сказаў: „Я памятаю яго, за чужое злачынства расстраляны”. Дакументальны фільм прысвечаны 10-годдзю кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.