Мядовая прэзентацыя ў Абласной бібліятэцы Гародні
Імпрэза, на якой можна было даведацца пра розныя гатункі мёду, адбылася ў Гарадзенскай абласной бібліятэцы імя Карскага. Пчаляр Міхаіл Сямашка распавёў пра адрозненні мёда і пра кошты на сапраўдны мёд, а прадстаўнікі кампаніі “Мядовы шлях” з аграгарадку Парэчча прадставілі сваю цікавую прадукцыю з мёду.
Распавядае дырэктарка кампаніі “Мядовы Шлях” Вольга Гаўрылік:
– Нашая мэта – аб’яднаць сучасныя тэхналогіі і традыцыі нашых дзядоў, прадзедаў, каб зрабіць на высокатэхналагічным абсталяванні натуральныя і традыцыйныя прадукты.
Пчаляр Міхаіл Сямашка:
– На дадзены момант на ферме налічваецца 130 пчоласем’яў. Нашая пасека качавая, вывозім кожны год пчол на такія культуры як рапс, грэчку, збіраем верасковы мёд.
Усю прадукцыю з сабранага пчаляром мёду, а гэта мяды з рознамі дадаткамі з малінаў ды суніцаў, трускаўкаў ды чарніцаў можна было паспрабаваць на сустрэчы.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня