Мяса «Батькин резерв» для Масквы



ААТ «Слонімскі мясакамбінат” пачаў выпускаць тушаную ялавічыну (мяса) з унікальнай назвай “Батькин резерв”. Аказваецца, у Беларусі ёсць яшчэ і “бацькін” мясны рэзерв. Толькі ён прызначаны не для беларусаў, а для Масквы. Бо мяса “Батькин резерв” выпускаецца на Слонімскім мясакамбінаце па спецыяльнай замове ААТ “Гандлёвы дом “Бацькін рэзерв” горада Масквы. І масквічы, мусіць, са смакам ядуць гэты “рэзерв” з доляй мяса 87%. Прытым, этыкетка нават аздоблена арнаментам. Таму ялавічына ў Расеі ідзе “на ура”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота gs.by