Мястэчка Малеч у Бярозаўскім раёне засталося без лазні
Двухтысячнае мястэчка Малеч у Бярозаўскім раёне засталося без лазні, якую нядаўна адрамантавалі. Гэта катастрофа для вяскоўцаў, што не маюць выгодаў у хаце. Лазню закрылі з-за нерэнтабельнасці. Новая цана ў 60 тысяч рублёў стала не па кішэні. Улады прапанавалі кампрамісны варыянт: вазіць людзей у бярозаўскую лазню. Кошт дарогі і памыўкі знізіўся на 10 тысяч. Але і гэта не задаволіла вяскоўцаў. Бо для гэтага трэба патраціць амаль усю суботу:
— Якая вёска. Каб у дваццаць першым стагоддзі не было лазні ў такім населеным пункце. Гэтага не патлумачыць. Мыліся і старэнькія бабулькі ў лазні, у якіх няма ванны, і дарослыя, і дзеці хадзілі — гэта ж карысна для здароўя.
— Увесь працоўны дзень трэба выдаткаваць, каб памыцца. Я лічу, што гэта глупства. У вёсцы субота ніколі не была выходным днём — людзі працавалі. Улады ніхто нічога не робіць, каб хоць неяк палепшыць гэтую вёску. Што ні робяць — усё толькі горшае.
Спрачацца за лазню мальчукі не будуць. Па-першае, кошт на яе ім не па кішэні. Па-другое, ахвяраваць амаль цэлым суботнім днём дазволіць сабе ня могуць.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
Беларускае Радыё Рацыя