Мясцовы актывізм на Смаргоншчыне
У першы дзень зімы ў Залессі на Смаргоншчыне адкрылі новую дзіцячую пляцоўку. Вырашылася важная для многіх маладых сямей праблема – з’явілася яшчэ адно месца адпачынку і гульні для дзетак на свежым паветры.
Пляцоўка побач са школай з’явілася па ініцыятыве актыўных мясцовых жыхароў, якія згенерыравалі ідэю і знайшлі патрэбнае фінансаванне. Неабыякавая вясковая супольнасць можа вырашаць многія пытанні разам!
Прэзентацыя дзяцячай пляцоўкі прайшла ў форме гульні – спачатку спартакіяда, у якой удзельнічалі самыя маленькія навучэнцы Залескага яслі-сада—сярэдняй школы, потым было кароткае знаёмства з новымі горкамі і арэлямі (усё ж зіма на дварэ!), а на заканчэнне – салодкія пачастункі.
[Not a valid template]
Дар’я Ліс, Смаргонскі раён
Фота аўтара і Святланы Станкевіч