Мясцовыя выбары на Гомельшчыне (абнаўляецца)



21.00. Падчас падліку галасоў назіральніка адагналі ад стала на 10 метраў.

Пра гэта паведамляе каардынатар назірання “Права выбару” па Гомельшчыне Васіль Палякоў. Назіральнік прадаставіў фота падліку галасоў.

20. 00 Назіральнікам ад уладаў выдалі для подпісаў заявы, што выбары адбыліся ў адпаведнасці з законам.

Пра гэта распавёў назіральнік ад Беларускага Хельскінкскага Камітэта Віктар Адзіночанка. Паводле праваабаронцы, падобныя дакументы незалежныя назіральнікі не атрымалі.

– У бланках напісана, што “працэс галасавання на дадзеным участку быў праведзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса”. Там трэба толькі распісацца. А другі бланк – гэта заява на нейкага незалежнага назіральніка, што той быццам бы перашкаджаў. Такіх бланкаў не можа быць у прынцыпе. У бланках для назіральнікаў можа быць распісана, як адбыліся выбары, колькі чалавек прыйшло, ці не было, што два чалавекі заходзіла ў кабінку. Гэта нармальна. Але вось такія бланкі, пра якія я казаў раней, — гэта парушэнні этыкі.

Дадзеныя бланкі атрымаліі назіральнікі на выбарчым участку №22 Спартакаўскай акругі Гомеля.

19.25 На выбарчых участках у Гомелі назіраецца нізкая электаральная актыўнасць.

Пра гэта паведамляюць незалежныя назіральнікі. Аднак, паводле папярэдніх афіцыйных дадзеных, яўка на некаторых участках перавысіла 60%.

Каардынатар назірання “Права выбару” па Гомельшчыне Васіль Палякоў лічыць, што працэнт яўкі завышаны:

— Чэргаў няма на выбарчых участках няма. Калі б было яўка была прыкладна 70% і вышэй, то гэта чэргі да кожнага сябра камісіі былі б па 10 чалавек. А калі за пяць хвілінаў прыходзіць адзін чалавек, то гэта вельмі нізкая яўка. А мы назіраем, што за пяць хвілінаў прыходзіць адзін чалавек.

Паводле дадзеных Гомельскай абласной выбарчай камісіі, яўка па вобласці перавысіла 68%.

На Гомельшчыне выбарцаў прывабліваюць выступамі дзіцячых калектываў, зніжкамі і медычнымі кансультацыямі. У асноўны дзень галасавання разам з участкамі адчыніліся і кропкі гандлю.

Ва ўпраўленні ганлю і паслуг аблвыканкама абяцаюць зніжэнне гандлёвай надбаўкі на некаторыя тавары на 20%.

Каардынатар назірання “Права выбару” па Гомельшчыне Васіль Палякоў

Каардынатар назірання “Права выбару” па Гомельшчыне Васіль Палякоў лічыць, што гэта наўрад ці павялічыць колькасць тых, хто збіраецца галасаваць.

Недзе будзе цырульнік працаваць, недзе – касметолаг, недзе – ансамбль і г.д. Але складана сказаць, што гэта неяк спрацуе. Рэальна па тым, як людзі ідуць, будзе максімум 30%, бо ім гэта нецікава, ад выбараў у жыцці людзей нічога не залежыць, улады адбілі ўсялякую цікавасць да выбарчага працэсу.

Буфеты на выбарчых участках будуць працаваць да канца галасавання, якое скончыцца а 20-й гадзіне.

12.50  У Гомелі незалежных назіральнікаў пазбавілі акрэдытацыі

Двух незалежных назіральнікаў Аляксандра Гехта і Юлію Філіповіч выдалілі з выбарчага ўчастка і пазбавілі акрэдытацыі. Прычынай такіх дзеянняў паслужыў відэастрым з участка, які праводзіла Юлія Філіповіч. Аляксандра Гехта выдалілі нібыта з-за таго, што на яго паскардзіўся пенсіянер.

Відэаблогер Максім Філіповіч

Назіральнікі працавалі на ўчастку 52 Савецкага раёна, дзе балатуецца вядомы блогер Максім Філіповіч. Аляксандр Гехт і Юлія Філіповіч будуць абскарджваць дадзенае рашэнне.

12.44  Каардынатар назірання “Права выбару” па Гомельшчыне Васіль Палякоў паведамляе пра яўку выбарцаў больш чым у 30% на тых участках, якія не былі ахопленыя назіраннем падчас датэрміновага галасавання.

Грамадзянкі, якія незадаволеныя, што Максім Філіповіч вядзе відэастрым

Буфет у школе падчас выбараў

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель