“Мясцовыя выбары – спрэс махінацыі і фальсіфікацыі ўладаў”



Так мяркуе кіраўнік руху “За свабоду!” Юрась Губарэвіч, які “прадказальна” балатаваўся па 48-й Акадэмічнай акрузе Менска.

З 8 раніцы да 8 вечара на шасці тысячах выбарчых участках краіны адбываюцца выбары ў мясцовыя саветы 28 склікання. Было зарэгістравана 22 278 кандыдатаў у дэпутаты. Якім пашанцавала прайсці – увойдуць у дзясяткі гарадскіх, сотні раённых і звыш тысячы сельскіх і пасялковых саветаў.

Наш карэспандэнт пабываў ля 20 сярэдняй школы сталіцы, дзе месцяцца 75-76 участкі для галасавання Валгаградскай выбарчай акругі нумар 54 Першамайскага раёна. Там убачыў пустыя залы для галасавання, сумныя ад пустога баўлення часу твары чальцоў камісій і назіральнікаў. І нават не было людзей у звычайна перапоўненых буфетах, куды на выбары падкідваліся розныя “дэфіцыты” і гарэлка па зніжаных коштах.

[Not a valid template]

Тым не менш, у выбарчых камісіях не турбаваліся – у час папярэдняга галасавання, на якое традыцыйна былі загнаныя студэнты, вайскоўцы і ўпраўленцы, прагаласавала да трэці выбарцаў. Значыць, маўляў, ужо ўсё адбылося.

Больш падрабязна – у далучаным  гукавым файле:

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара